Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дарога М-6 і Вялікая Айчынная вайна

Дата: 28 декабря 2016 в 22:00
Автор: Болбас А. В.

Дарога М-6 і Вялікая Айчынная вайна

У кожнага свой лёс. Свой лёс і ў нашай шашы. Так, сапраўды, яна была і сведкай, і удзельніцай, і пацярпелай… Але выстаяла, а, значыць, і перамагла.

Калі перасякаеш Гродненскую шашу (Ракаўскую), цяжка ўявіць яе 70 гадоў таму назад. Сучасная, абноўленая сёння і да болю скалечаная тады. Нават дрэвы паабапал дарогі былі “паранены”- многія з іх утрымлівалі кулі. 

Падчас беларускай наступальнай аперацыі “ Баграціён” дыверсійныя групы брыгады блакіравалі шашэйную дарогу Мінск ― Ракаў, па якой адступалі гітлераўцы. На партызанскіх мінах падарвалася некалькі бронетранспарцёраў, аўтамашын, матацыклаў. На шашы ўтварылася пробка. Наляцелі савецкія штурмавікі, бомбавым ударам яны ператварылі ў могільнік вялізнае скапленне варожай тэхнікі і сілы.

09Могiльнiк ваеннай тэхнiкы ля вёскi Ракаў

Изображение 017З боллю ў голасе ўспамінае аб гэтай падзеі жыхарка вёскі Ліхачы Сабалеўская В. В.: “У той момант была сапраўдная месяніна. Людзі, машыны, танкі ― усё было ў кучы. Мёртвых параздувала. А мы, дзеці, хадзілі і збіралі трафеі: шакалад, муку, іншыя прадукты харчавання”.

Аднойчы, у пачатку лета 1943 г., дэверсійная група Ханецкага вярталася з баявога задання. Падрыўнікі спыніліся на адпачынак у вёсцы Ліхачы, размешчанай непадалёку ад гарнізона праціўніка ў мястэчку Ракаў. Нашы сувязныя, якія прыбылі раніцай з мястэчка, паведамілі, што гітлераўцы акружылі рынак у Ракаве (справа была ў нядзелю) і пачалі забіраць усіх працаздольных мужчын і жанчын, падлеткаў для адпраўкі на чыгуначную станцыю Беларусь, а адтуль ― у Германію. Камандзір групы вырашыў неадкладна рухацца да шашы Ракаў-Заслаўе, па якой павінны былі ісці нямецкія аўтамашыны з савецкімі грамадзянамі. Прыбыўшы ва ўказаны раён, партызаны замініравалі дарогу, а самі схаваліся ў густым прыдарожным хмызняку. Пасля паўдня з-за павароту паказалася легкавая машына, а на адлегласці 150-200 метраў ад яе ішлі шэсць крытых брызентам грузавых аўтамашын.

У адкрытай легкавой машыне сядзелі тры фашысцкія афіцэры і вадзіцель. Як толькі галаўная машына пад’ехала да міны, падрыўнік М. Рэўко тузануў шнур. Раздаўся аглушальны выбух, і машына ўзляцела ў паветра. Камандзір групы Ханецкі падаў каманду: “Па калёсах і маторах ― агонь!” З кустоў залпам ударылі ручны кулямёт і пяць аўтаматаў. Калона спынілася, некаторыя машыны загарэліся. Дзяўчаты і хлопцы пачалі выскокваць з кузаваў і разбягацца. Разбегліся і ахоўнікі. 150 савецкіх людзей былі выратаваны ад фашысцкай катаргі. Многія з іх затым пайшлі ў партызанскія атрады.

Шуляк Крысціна,

выпускніца 2008 года

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.