Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вольга Дземкіна

Дата: 16 мая 2020 в 11:20, Обновлено 16 мая 2020 в 12:16
Автор: Новик Ю. М.

e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-0 e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-1  e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-3 e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-4 e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-5 e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-6 e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-7 e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-8 e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-9 e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-10 e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-11 e9b482476431eb2ffdeb8858d0a1c6bc-12

Вольга Дзёмкіна: сэрца маё – ў Францыі, а душа – у Беларусі

Сёння гутарка пойдзе пра нашу вядомую зямлячку, майстра габеленаў – Вольгу Дзёмкіну.

Але найперш, што ж такое габелен. Габелен  (фр.: gobelin) — адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сцянны бязворсавы дыван з выявай нейкага сюжэту ці арнаменту, які ткуць рукамі, перакрыжоўваючы ніткі. Для габеленаў выкарыстоўваюць шаўковыя і ваўняныя (рус. шерстяные ) ніткі.

Калі коратка - габелен – вытканая карціна. Менавіта іх і стварала Вольга Дзёмкіна.  

Вольга нарадзілася ў 1953 годзе на Віцебшчыне ў Лепельскім краі. Яна была чацвёртым дзіцем у сям’і Васіля Яфімавіча і Настассі Фёдараўны. Скончыла ў 1977 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка, аддзяленне тканін і мадэлявання адзення, затым аспірантуру Акадэміі мастацтваў ў Мінску.

У 1996 годзе паехала на выставу ў Францыю, разам са скульптарам Аляксандрам Фінскім прадстаўлялі беларускую творчасць. Там пазнаёмілася з музыкам-скрыпачом, кампазітарам  Жоржам Пасот. Неўзабаве яны пажаніліся.

Прафесійнае станаўленне Вольгі адбылося ў Беларусі, і мае працяг у Францыі.

Вось толькі некаторыя яе работы (Паказ слайдаў. )

Творчасць Вольгі Дзёмкінай набыло сусветнае значэнне:

  • Яе творы знаходзяцца ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік" Заслаўе ", а таксама ў многіх музеях, галерэях, банках, мэрыях, тэатрах, замках і пасольствах Францыі, ЗША і прыватных калекцыях.
  • З'яўляецца членам Асацыяцыі Мастакоў Францыі. Яе аўтарскія правы абаронены Cote Drout (Парыж).
  • Мастачка адзначана многімі медалямі і дыпломамі, але самымі дарагімі лічыць Залаты медаль публікі і медаль Нацыянальнай асамблеі Францыі.
  •  Вольга Дзёмкіна працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык, сцэнічны касцюм), жывапісу, графікі, кніжнай графікі, манументальнага мастацтва.
  • На выставе, якая  адбылася ў верасні 2019 года ў Мінску, прадстаўлена больш за 50 яе работ - жывапіс, графіка, габелен, кнігі, праілюстраваныя мастачкай і выдадзеныя пад яе эгідай на пяці мовах свету (беларуская, руская, іспанская, французская, англійская).

Адну з такіх кніг падаравала В. Дзёмкіна і нашым навучэнцам  падчас адкрыцця стэнда ў в. Новае Поле. (Дэманструем кнігу “Мы – племя баранаў: ад Галіі да Індакітая”). Кніга глыбокага філасофскага зместу багата аздоблена ілюстрацыямі нашай зямлячкі.

У сваёй прамове ўдзельнікам свята заўсёды заставацца Беларусамі з вялікай літары, дзе б яны не былі, чым бы не займаліся, была сустрэта шчырымі апладысментамі ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства.   Лагічна менавіта гэтымі словамі завяршыць сённяшнюю сустрэчу.

Дзякуй за ўвагу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.