Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

История учреждения образования

Дата: 26 октября 2022 в 12:47, Обновлено 26 октября 2022 в 12:51
Автор: Новик Ю. М.

Менавіта шлях, у 30 верасняў прайшла наша школа.

             

Гэта быў шлях заснавання, адкрыцця, станаўлення храма навукі.

Нельга сказаць, што школы зусім не было. Была Чаромухаўская пачатковая школа, у якой навучаліся дзеці з 1 па 3 клас, затым яе перанеслі ў Новае Поле, у будынак, дзе зараз наша спартыўная зала.

01.09.1989 года на базе Чаромухаўскай пачатковай школы была адчынена Навапольская няпоўная сярэдняя школа, якая рашэннем Мінскага райвыканкама 26.04.1990 года была ператворана ў Навапольскую сярэднюю школу. 

1 верасня 1989 года! Менавіта ў гэты дзень пры самай актыўнай падтрымцы нашага тады аднавяскоўца, які працаваў загадчыкам аддзела адукацыі Мінскага райвыканкама Лістраценкі Уладзіміра Аляксеевіча і намаганням неабыякавай грамадскасці  рашэнне аб адкрыцці школы было прынята.

Першым дырэктарам, з імем каго звязана адкрыццё школы, быў Вашэсцік Леанід Вячаслававіч. Ён выступіў з прамовай на лінейцы для 101 навучэнца. Менавіта столькі дзяцей прыйшло 30 гадоў назад у нашу школу ў дзень яе адкрыцця.  Лінейка праходзіла на вуліцы, але не на звыклым для нас месцы, а  там, дзе зараз запасны выхад.

На першым фотаздымку занатаваны гэты ўрачысты момант.  Лейтматывам гучаць словы Вячаслава Леанідавіча, напоўненыя непадробнай энергетыкай: “Прарвёмся!”

Вячаслаў Леанідавіч паклапаціўся, каб нетыпавы будынак сямейнага інтэрната, заснаванага на базе дома парабкаў паноў Друцкіх-Любецкіх, пераўтварыўся ў казачную краіну, так патрэбную дзецям.

Прарвёмся! Трэба сказаць, гэта былі не проста словы, а поўнае дзейнасці, перамог, поспехаў школьнае жыццё. Калектыўныя творчыя справы, садружнасці,экскурсіі! Вячаслаў Леанідавіч узначальваў школу з 1989 па 1992 год.

Справядліва будзе пералічыць тых рупліўцаў, што сталі камандай першага дырэктара. Гэта Ваньковіч Тамара Віктараўна, Жорава Валянціна Міхайлаўна, Жлобіч Ганна Міхайлаўна, Рабчынская Тамара Васільеўна, Аўсяннікавы Алена Васільеўна і Валерый Мікалаевіч, Працук Вольга Генадзьеўна, Высоцкая Соф’я Назараўна, Цярэшка Антаніна Міронаўна, Гідлеўская Галіна Мечыславаўна.

Yes

Разам з дзецьмі працавалі на сельгасработах: капалі і перабіралі бульбу. А выручаныя грошы накіроўвалі на грамадска-значымыя справы. Вось гістарычнае фота “Заробленыя грошы – у фонд Чарнобыля!”

Школа расла і колькасна і якасна. З 1992 па 1995 год яе ўзначаліла Людміла Мікалаеўна Лістраценка, настаўнік геаграфіі.  

Прыемна тое, што з ёй школа загаварыла па-беларуску. А прыклад у гэтым дала сама дырэктар. Пачала з сябе.

 І, канечне ж, піянерскія кастры, лінейкі, зборы.

Эстафету дырэктарскай працы з 1996 года пераняў Станкевіч Артур Мікалаевіч. Хіба пералічаш усё, чым жыла і поўнілася школа ў гэты перыяд?

Yes

Станкевіч Святлана Мікалаеўна і Гарадзецкая Таццяна Барысаўна ў гэты час былі натхняльнікамі, арганізатарамі, творчымі маторамі гэтай дзейнасці. 

Асенняя ярмарка, паэтычнае аб’яднанне “Летуценнік”, пастаноўкі “Мікітаў лапаць”, “Паўлінка”, святкаванне Масленіцы і Дзядоў, а якім было самакіраванне вучняў! Менавіта ў гэты час зарадзілася “Сябрына” – дзіцячае добраахтовнае аб’яднанне школьнікаў. На фотаздымках вы пазнаеце сябе ў розных напрамках дзейнасці гэтага аб’яднання.

Наступны фотакалаж:  у 2002 годзе настаўніцкі калектыў узначаліла Ваньковіч Тамара Віктараўна. Колькасць навучэнцаў пры ёй вагалася ад 130 да 160 чалавек. Школьнае жыццё вірыла, жыцце кіпела! Паспявалі многае, а так хацелася больш і больш. Спартыўная і даследчая дзейнасць, праект “Дарога Бога Ра”, школьныя вечарыны і дыскатэкі, цімураўская работа, добраўпарадкаванне школьнага двара….

тамаравикторовна с пирогом.jpg

Унесены істотныя змены і ў аблічча будынка. Заменены дах, вокны, зроблены і пафарбаваны фасад школы, тры памяшканні, а яшчэ праведзены капітальны рамонт санітарнага вузла і файе, дзе мы зараз і знаходзімся.

учителя с учениками.jpg

Тамара Віктараўна сама шукала магчымасці і рэзервы для гэтага. Шукала і знаходзіла. Імёны тых, хто спрыяў правядзенню будаўнічых работ: начальнік фінасавага аддзела Мінскага раённага выканаўчага камітэта Занкавец Аляксандр Анатольевіч, старшыні Гаранскага сельскага савета Сідор І. Ю., Кульбіцкі, Куцаеў.

Yes

У 2013 годзе Тамара Віктараўна перадае ўсё зробленае ў рукі самага маладога за гісторыю існавання школы дырэктара Раманчык Ніне Міхайлаўне. На той час ёй было 26 гадоў.

Нягледзячы на тое, што Ніна Міхайлаўна была ў ролі кіраўніка ўстановы толькі адзін навучальны год, але шмат што паспела зрабіць: цалкам замяніла  камп’ютарнае абсталяванне, істотна ўмацавала спартыўную базу…

 Рамонтныя работы?

А як жа без іх?  Касметычны рамонт ішоў кожнае лета, і пры ўсіх кіраўніках. І добрую памяць пра сябе Ніна Міхайлаўна таксама пакінула.

З 2015 года школу ўзначальвае Вароніч І. С. Пры ёй дзве навучальныя ўстановы – Навапольская сярэдняя школа і дзіцячы садок № 47 аб’дноўваюцца ў адзіную ўстанову. Са студзеня 2015 года афіцыйная назва гучыць так -  ДУА «Вучэбна-педагагiчны комплекс яслi-сад-сярэдняя школа в. Новае Поле».

Клопату ўдвойваецца: даводзіцца забяспечваць годнае функцыянаванне адукацыйнага працэсу адначасова ў двух будынках! Але энергіі і руплівасці Інгі Сяргееўны гэта пад сілу.

Паралельна праводзіцца капітальны рамонт трох вучэбных кабінетаў, ладзіцца спартыўная пляцоўка, тэрыторыя каля спартыўнай залы

Чым школа жыве зараз? Шмат чым. Стрыжневыя моманты –спартыўнае жыццё, рэалізацыя абласнога краязнаўчага праекта па вывучэнню малой радзімы.

У рамках праекта мы вывучаем мясцовасць, збіраем матэрыял, апрацоўваем яго і робім набыткам грамадскасці.

З гэтай мэтай ходзім у паходы, знаёмімся з цікавымі людзьмі, наведваем рамеснікаў, прыбіраем тэрыторыю, разам з дарослымі ладзім  святы і ўдзельнічаем у іх, канечне ж, ствараем даследчыя работы, удзельнічаем у конкурсах,

Кароткая статыстыка  за 30 год функцыянавання школы (1989-2019 гг.)

  • Атрымалі агульную сярэднюю адукацыю – 198 чалавек

  • Скончылі з залатым медалем – 12 чалавек   Гусарэвіч Таццяна,                 

                                                                           Ваньковіч Наталля,

                                                                           Цярэшка Анастасія,

                                                                           Гіль Кацярына,

                                                                          Лабзанюк Юрый,

                                                                           Крумкач Сяргей,

                                                                          Лабзанюк Аксана,

                                                                           Кузьміцкі Віталь,

                                                                           Сакалова Таццяна,

                                                                           Гурыновіч Кіра,

                                                                           Кайбелева Валерыя,

                                                                          Лучанок Алена

  • Скончылі з сярэбраным медалем -  3          Гіль Вольга Міхайлаўна,

                                                                         Старыковіч Наталля,

                                                                         Грынкевіч Андрэй

  • Стэпендыянт Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі –  

                                    Табола Аляксей

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.