Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Наш праект

Дата: 16 мая 2020 в 10:20
Автор: Новик Ю. М.

ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ

“Развіццё пошукава-даследчых уменняў навучэнцаў

праз вывучэнне роднага краю ў адукацыйным працэсе”

Распрацоўшчык праекта:

настаўнік гісторыі Табола Г. І.,

Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання пошукава-даследчых уменняў навучэнцаў праз вывучэнне роднага краю ў адукацыйным працэсе.

Задачы:

  • у ўдзельнікаў педагагічнага праекта выявіць узровень матывацыі, падрыхтаванасці да праектнай дзейнасці, прафесійных уменняў і арганізаваць работу па іх ліквідацыі;
  • садзейнічаць развіццю навыкаў пошукава-даследчай работы навучэнцаў праз выкарыстанне даследчых метадаў навучання на ўроках і пазаўрочны час;
  • забяспечыць актыўнае ўключэнне навучэнцаў у работу па даследаванню, захаванню, добраўпарадкаванню гісторыка-культурных, сацыяльных аб’ектаў мікрараёна ўстановы адукацыі;
  • сістэматызаваць, аформіць і прадставіць вынікі праекта педагагічнаму калектыву, педагагічнай грамадскасці, бацькам, прадстаўнікам соцыуму.

Асноўная ідэя праекта: праз авалоданне метадамі пошукава-даследчай дзейнасці сабраць, апрацаваць, сістэматызаваць і зрабіць набыткам усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу матэрыял па гістарычнаму, літаратурнаму, геаграфічнаму этнаграфічнаму напрамках вёсак Новае Поле, Аксакаўшчына, Чаромухі, Казельшчына, Барздынь.

Рашэнне праблемы ў рамках абранага праекта мы бачым у выкарыстанні на ўроках і ў пазаўрочны час даследчых метадаў навучання, а таксама ў распрацоўцы комплекса пошукава-даследчых заданняў па гісторыі Беларусі, геаграфіі, беларускай мове для  7-10 класаў.

Тэрмін рэалізацыі педагагічнага праекта

2018/2019 – 2019/2020 навучальныя гады  

1

Чакаемы станоўчы эфект ад рэалізацыі праекта будзе як для мікрараёна ўстановы адукацыі ў цэлым (сістэматызацыя, захаванасць, прадстаўленнасць гістарычнага мінулага і сучаснасці), так і кожнага з яго ўдзельнікаў у прыватнасці. Для вучняў -  развіццё агульнаадукацыйных кампетэнцый, практыка-арыентаванае навучанне, інтэрактыўнае ўзаемадзеянне, для настаўнікаў установы адукацыі – актывізацыя работы пошукава-даследчай дзейнасці, для бацькоў навучэнцаў – занятасць падлеткаў карыснай, пазнавальнай дзейнасцю. Плануем, што пры рэалізацыі праекта зможам зрабіць свой унёсак у папаўненне метадычнай базы Мінскай вобласці праграмай па інтарэсах “Вялікая спадчына малой радзімы”, памяткай з метадычнымі рэкамендацыямі “Як зрабіць апісанне вёскі”.

Праект “Развіццё пошукава-даследчых уменняў навучэнцаў праз вывучэнне роднага краю ў адукацыйным працэсе” можа быць шырока тыражыруемым з-за сваёй універсальнасці і агульнасці. Зацікаўленым асобам, адаптаваўшы заданні па вывучэнню геаграфічных назваў, гістарычных і геаграфічных аб’ектаў да сваёй мясцовасці, не складзе цяжкасці рэалізаваць яго ў сваёй установе адукацыі. Доступ да праектных матэрыялаў пасля яго рэалізацыі будзе забяспечаны  на сайце ўстановы адукацыі.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Кодекс Республики Беларусь об образовании. – Минск: Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 2011. – С. 400.
  2. Программа непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи на 2016-2020 гг. [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.bseu.by/russian/general/uvr/prog_vospit2016-2020.pdf. - Дата доступа: 11.03.2018 г.
  3. Учебная программа для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. Всемирная история. История Беларуси V-XI классы. – Минск, 2017. – С. 95.
  4. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і  рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова. Беларуская  літаратура V-ІX класы. – Мінск, Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017. – С. 115.  
  5. Образовательный стандарт учебного предмета «Всемирная история. История Беларуси» (5-11 класы): Постановление Министерства образования Республики Беларусь 29.05.2009  № 32 // Гісторыя: праблемы выкладання.- 2009. - № 7. С. 3-11
  6. Концепция учебного предмета «Обществоведение»: утв. Приказом Министерства образования 29.05.2009 г. № 675 // Чалавек. Грамадства. Свет. – 2009. - № 3. – С. 3-8.
  7. Демидова, Н. А. Работа учителя истории по включению учащихся в исследовательскую деятельность / Н. А. Демидова // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2009.  - № 9. – С. 31-40.
  8. Корзюк,  А. А. Выкарыстанне дакументальнага матэрыялу пры вывучэнні гісторыі і грамадазнаўства / А. А. Корзюк, Н. А. Дзямідава; ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. – Мінск: Мін. Абл. ІРА, 2012. – 117 с.
  9. Корзюк, А. А. Арганізацыя краязнаўчай работы пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў сярэдняй школе / А. А. Корзюк. – Мазыр: Белы Вецер, 2015. – 98. [2] с.
  10. Калютчик А. Г. Туристско-краеведческая работа с учащимися: опыт, проблемы // Пазашкольнае выхаванне.―2002.―№ 4.―С. 15-17.
  11. Лобач У.А. Этнаграфія Беларусі: Вучэбна-метадычны комплекс для студ.

спец. 1-21 03 01 “Гісторыя”, 1-02 01 02 “Гісторыя. Замежная мова”. –

Наваполацк: ПДУ, 2006. – 328 с.

  1. Селевко, Г. К. “Энциклопедия образовательных технологий” / Г. К. Селевко. – М.: 2006. – 196 с.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.