Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Валіцкi У.Я.

Дата: 28 декабря 2016 в 21:57
Автор: Болбас А. В.

Кожны жыхар  вескi Чачкава ведае гэтага чалавека. Ён  прайшоў цяжкую школу вайны, але i зараз у iм можна пазнаць быўшага ваенага, заўседы падцягнутага i бодрага. Заўсёды    са  слязамi на вачах ен успамiнае сваю маладосць, апаленую вайной. Не можа без хвалявання гаварыць аб сваiх баявых  сябрах i аднапалчанах, якiя засталiся на полi боя. I гэта трагiчнае i гераiчнае мінулае нашага народа нiкога  не можа пакінуць  раўнадушным, таму, што  фронт прайшоў праз iх сэрдца.

Мне асабліва блізкі ён таму, што гэта мой прадзед - Валіцкі Уладзімір Якаўлевіч. Яго маладосць, таксама як і многіх яго аднагодкаў, апаліла Вялікая Айчынная вайна.   

Фото-3Валіцкi Уладзiмiр Якаўлевiч нарадзiўся на Вiцебшчыне 7 студзеня 1926 года. У два гады яго сям’я пераехала ў Кемераўскую вобласць.У горадзе Асiнiкi ён закончыу 9 класаў i адразу быў прызваны ў армiю.

Прайшоў вучэбны лагер на станцыi Усход у падраздзяленнi супрацьтанкавай артылерыi.

У лiстападзе 1944 года быў накiраваны для праходжвання службы на 3-цi Беларускi фронт. Удзельнiчаў у баях ва Усходняй Прусii. У сакавiку 1945года быў адазваны з фронта i накiраваны ў танкавае вучылiшча. Пасля заканчэння застаўся служыць на танкавай базе камандзiрам танкавага экiпажа. Быў зволены ў запас з ваенай службы ў 1951годзе.

Потым была вучоба ў Вышэйшай школе мiліцыi, работа начальнiкам гарадскога аддзялення мiліцыi горада Асiнiкi Кемераўскай вобласці. Калi выйшаў на пенсiю ў 1976 годзе, пераехалi  ў веску Чачкава Мiнскага раена. Дзеду вельмі спадабалася прырода гэтай вёскі, паколькі там  есць возера і лес. Там жа ён набыў сабе пчальнік.З гэтага пчальніка ён прыносіў і зараз прыносіць свежы салодкі мёд.Гэты мёд любіць і есць ўся наша сям’я.  

За час службы ўзнагароджаны 24 медалямi i нагруднымi знакамi.

Мешчаракова Ліза

выпускніца 2013 года.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.