Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дзень беларускага пісьменства прымае Полацк

Дата: 23 августа 2017 в 11:15, Обновлено 23 августа 2017 в 11:17
Автор: Болбас А. В.
737 просмотров

У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, стане старажытны Полацк – родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. 

Сярод запланаваных мерапрыемстваў – мастацкі пленэр, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання «Полацк у гравюрах сучасных мастакоў», выстава па выніках Міжнароднага пленэра, які пройдзе ў Кіеве, Вялікім Ноўгарадзе і Полацку – гарадах трох славянскіх краін, якія ўпрыгожваюць велічныя Сафійскія саборы. 

Таксама ў рамках свята адбудзецца фінал рэспубліканскага  творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», у якім прымуць удзел і навучэнцы Міншчыны – пераможцы абласнога этапу.

На выставе «Люду паспалітаму да добрага навучання» будуць прадстаўлены Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі і Расіі. Жадаючыя змогуць пазнаёміцца з серыяй памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Шлях Скарыны» і наведаць выставу аднаго дня «Полацк на памятных манетах Рэспублікі Беларусь». Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай кнігі Францыска Скарыны «Малая падарожная кніжка» са збору ААТ «Белгазпрамбанк». 

Адметнасцю святочных мерапрыемстваў, несумненна, стане інтэрактыўная пляцоўка, на якой будзе працаваць друкарскі станок, і кожны жадаючы атрымае магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара.

Падрабязней пра мерапрыемствы, якія будуць чакаць удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства, глядзіце ТУТ 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.